
Название: З жыцця літвінкі. З лістоў і нататак
Автор: Залескі Б.
Издательство: Мінск: Выдавец В. Хурсік
Год: 2009
Формат:PDF
Страниц:350
Размер:60.3MB
Язык:белорусский
Дзённікі і нататкі рэпрэсаванай за ўдзел у паўстанні 1863 года землеўласніцы, мастачкі і скульптаркі з Пінскага павета Гэлены Скірмунт. Развагі пра месца мастака ў жыцці і творчасці, рэформу 1861 года, замалёўкі Расіі пад час пераезду ў ссылку, развагі пра нацыянальную годнасць беларусаў.
Беларуска Гэлена Скірмунт вучылася мастацтву ў лепшых мастакоў Еўропы сярэдзіны ХIX стагоддзя. Яна дасягнула дасканаласці ў жывапісе і скульптуры. Безумоўна яна была б зоркай нумар адзін у нашым выяўленчым мастацтве. Але лёс распарадзіўся інакш. Яна прыняла ўдзел у паўстанні 1863 года. Быў арышт і высылка ў Тамбоў. Гэта жанчына – адзіная, хто пакінуў дзённікавыя запісы і падарожныя нататкі, якія малююць паводзіны расійскіх улад на тагачаснай Беларусі, дзікую, нямытую Расію.
Доўгія гады імя пляменніцы Напалеона Орды, як і імя самога маэстра было ў забароне і забыцці. Мастацкая спадчына Гэлены і зараз раскідана па свеце. У кнізе прыводзяцца рэпрадукцыі некаторых яе работ, маюцца падрабязныя спасылкі. Пераклад з польскага выдання 1876 года. Выдатны падарунак інтэлектуалам, краязнаўцам, гісторыкам.
