Название: Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў. Том 2
Автор: Рэдактар: Мархель У. І., Чамярыцкі В. А.
Издательство: Мінск. Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы
Год: 2007
Формат:PDF
Страниц:588
Размер:59.6MB
Язык: белорусский
Пераход ад даўняй да новай літаратуры, заняпад старой сістэмы літаратурных жанраў і працэс фарміравання новай жанравай сістэмы, выпрацоўка новых мастацкіх прынцыпаў і творчых метадаў адбываліся на беларуекіх землях вельмі марудна і расцягнуліся на стагоддзі. Той уздым і росквіт, тыя станоўчыя тэндэнцыі, што назіраліся ў літаратуры ў эпоху Рэнесансу і ранняга Барока, у надзвычай неспрыяльных гістарычных умовах другой паловы XVII—XVIII ст. не атрымалі далейшага развіцця. Амаль пагалоўная паланізацыя адукаваных колаў тагачаснага грамадства Беларусі, адсутнасць сваёй дзяржавы моцна стрьтмлівалі працэс станаўлення нацыянальна-гістарычнай самасвядомасці беларускага народа і не спрыялі развіццю беларускамоўнай літаратурнай творчасці, якая ледзь цеплілася ў пераходны перыяд. Спатрэбілася яшчэ амаль цэлае XIX ст. складанага беларуска-польска-рускага ўзаемадзеяння ва ўмовах самадзяржаўнай Расійскай імттерыі, цяжкай, самаахвярнай, сапраўды гераічнай працы пачынальнікаў, каб у рэшце рэшт дайсці да Беларусі і падрыхтаваць глебу для новага, нацыянальнага Адраджэння і для з'яўлення вялікай беларускай літаратуры XX ст.