Название: Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522-1552 гг.). Кніга запісаў 28
Автор: Падрыхтоўка тэкстаў да друку і навуковы апарат: Валеры Мянжынскі, Уладзімір Свяжынскі
Издательство: ATHEN?UM
Год: 2000
Формат: pdf
Страниц: 312
Размер: 16.7 Мб
Язык: булорусский
Выхад Кнігі № 28 Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага аднаўляе беларускую археаграфічную традыцыю публікацыі гэтага унікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны ды ўсяго нашага рэгіёну Еўропы. Гэтая кніга таксама ёсць першай беларускай публікацыяй ў рамках міжнароднага праекта па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ.
У Кнізе № 28 Метрыкі ВКЛ прадстаўленыя матэрыялы, якія датычаць Вільні, Менска, Полацка, Воршы, Мсціслава, Мазыра, Гайны, Кіева і іншых мясцінаў Беларусі ды ўсяго Вялікага Княства Літоўскага на працягу 1522-1552 гг. Дакументы публікуюцца ў арыгінальнай мове - старабеларускай. Кніга забяспечаная дэталёвымі ўводзінамі на беларускай, расійскай, ангельскай, літоўскай мовах, а таксама вялікім навукова-даведачным апаратам, падрыхтаваным паводле крытэрыяў міжнароднай праграмы па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ.