
Название: Асновы дзяржаўнасці Беларусі
Автор: Доўнар-Запольскі М.
Издательство: ВІЛЬНЯ. Друкарня „Прамень“
Год: 1919
Формат:PDF
Страниц:16
Размер: 11.29MB
Язык: русский
Беларусь — гэта вялізазны край, каторы складаецца з губэрняў: Менскае, Магілёўскае і Смаленскае (цалком), блізу ўсяе Вітэбскае губ. (апрача Рэжыцкага і Люцынскага паветаў), блізка усяе Віленскае (апрача часьцей Троцкага, Віленскага і Сьвянцянскага пав.), Горадзенскае губэрні, трох паўночных паветаў Чарнігаўскае губ, ды з сумежных валасьцей губэрняў: на заходзе — Сувалскае, на ўсходзе Пскоўскае, Цьверскае, Калускае і Арлоўскае. Усяго абшару Беларусь мае каля 258,000 квадр. кілёмэтраў, на якім жыве 12 міліёнаў беларусаў і балей за 3 міліёны іншых нацыянальнасьцей — маскоўцаў, жыдоў, палякоў, татараў. Беларускі народ займае гэты абшар, седзячы на ім густой чарадой, у якую ўмешаны другія нацыі, каторыя прыйшлі сюды з чужых краёў і пераважна гуртуюцца па мястох і мястэчках.
